Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 20 февраля 2023 в 22:27, Обновлено 23 февраля 2023 в 08:27
141 просмотр

Для кожнага беларуса яго родная мова - беларуская.
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!
Ва ўстанове адукацыі 21 лютага 2023 года прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны Дню роднай мовы.

Выхаванцы, педагогі  прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, аб'яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод  дзяцей, бацькоў, грамадскасці.

У гэты дзень з выхаванцамі арганізавана праслухоўванне і драматызацыя беларускіх народных казак, беларускія народныя гульні, знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам, традыцыйнымі беларускімі вырабамі з саломы, ільну, гліны і інш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.