Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Азнаямленне дзяцей з творамі мастацкай літаратуры

Дата: 17 декабря 2015 в 15:42, Обновлено 22 апреля 2020 в 12:09

АЗНАЯМЛЕННЕ ДЗЯЦЕЙ З ТВОРАМІ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Паўнацэннае маўленчае выхаванне дзіцяці не можа ажыццяўляцца без апоры на мастацкае слова.

   Толькі праз мастацкую літаратуру можна  далучыць дзяцей да жывой беларускай мовы, садзейнічаць засваенню выразных багаццяў роднай мовы на ўзроўні чуцця і тым самым забяспечыць узбагачэнне духоўнага свету кожнага дзіцяці.

Мастацкае слова выкарыстоўваецца:

  • для фарміравання ў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту «чуцця» беларускай мовы як роднай.
  •   Праз літаратуру дзеці засвойваюць літаратурны мінімум носьбітаў беларускай мовы, засваенне якога дае магчымасць авалодаць літаратурнай спадчынай беларускага народа.

Важным з’яўляецца ўжыванне бацькамі

  • у працэсе зносін з децьмі ў штодзённым жыцці блізкіх  і даступных ім вобразных выразаў з казак, песень (ясныя дзянёчкі, чыстыя дажджочкі, коцік-варкоцік, птушачка-шчабятушачка і г.д.), фразеалагізмаў (акінуць вокам, галаву прытуліць і інш.), беларускіх загадак, прыказак і прымавак.

У раннім узросце (1-3 год) прадугледжваецца праслухоўванне дзецьмі:

  • беларускіх народных калыханак, песенак, пацешак, кароткіх вершаў, што суправаджаецца адпаведнымі зместу дзеяннямі (закалыхванне ляляк, плясканне ў далоні і да т.п.),
  • паўтарэннем гукаперайманняў, асобных слоў, выразаў.

У дашкольным узросце (3-6 год) практыкуецца

  • расказванне бацькамі  беларускіх народных казак,
  • чытанне расказаў і вершаў,
  • завучванне вершаў беларускіх аўтараў.

Літаратурныя творы на беларускай мове ствараюць псіхалагічныя ўмовы для размоў з дзецьмі на гэтай мове па змесце прачытанага, што садзейнічае развіццю прадуктыўнага беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.

РАІМ   ПАЧЫТАЦЬ  ДЗЕЦЯМ

  • Чароўны свет : з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэдкал. : Т.У. Бялова [і інш.] ; маст. В.П. Слаук. — 2-е выд. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — 216 с. : іл.

У кнізе прадстаўлены найбольш папулярныя казачныя персанажы і вобразы беларускай міфалогіі, што захаваліся ў духоўнай спадчыне беларусаў да нашых дзён.

  • Жабко, Я. Ці то казка, ці то быль?... — Мінск : Беларусь, 2009. — 102 с. —

У кнігу Яніны Жабко увайшлі вершы, апавяданні, казкі, інсцэніраваныя прадстаўленні і г.д. пра прыроду, сяброўства, «братоў нашых меншых» — звяркоў ды птушак.

  • Хрустальны калодзеж : казкі народаў Еўропы : у 2 кн. / уклад., пер. на беларус. мову В.К. Гардзея ; іл. Наталлі Суставай і Мікалая Казлова. — Мінск : Мастацкая, літаратура, 2008.— Кн. 1. — 286 с. : іл.—  У зборнік увайшлі папулярныя казкі многіх народаў Еўропы. Яны асуджаюць зло, прагнасць, жорсткасць і ўслаўляюць смеласць, кемлівасць, дабрыню, працалюбства.
  • А па сенцах ходзіць бай... Беларускія народныя калыханкі і забаўлянкі

Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. — 16 с.

  • Старынчык А.А. Казачкі, баечкі, вершыкі для маленькіх і дарослых: вершы

Мінск : ТАА "Мэджык", 2011. — 152 с.: іл.

 Вершы, казкі і байкі Алега Старынчыка адрасаваны дзецям і дарослым. Яны поўныя гумару, радасці і пяшчоты, любові да роднай зямлі, навакольнага света. Гэта байкі пра нас саміх.

  • Муравейка І.А. Растуць дзеці: вершы, апавяданні, казкі, загадкі

Мінск : Маст. літ., 2011. — 126 с.: іл.

Адзін з патрыярхаў беларускай літаратуры - а пісьменніку Івану Муравейку ўжо 90 - напісаў шмат кніг для дзяцей. Цяпер юным чытачам прапануецца выданне выбраных твораў, у якое ўключаны найлепшыя вершы, казкі, апавяданні, загадкі з кніг, што былі выдадзены ў 1955-2006 гг.

  • Якімовіч, А.М. Хітрая ліса: апавяданні, казкі.

Мінск : Народная асвета, 2011. — 96 с.: іл.

Апавяданні і казкі, як старэйшыя сябры, раскажуць вясёлыя, пазнавальныя гісторыі пра людзей і казачных жывёл, пра знакі прыпынку. Навучаць мудрасці, дабрыні, спагадлівасці і ўзаемавыручцы - таму, без чаго ў жыцці нельга абыйсціся

  • Беларускія народныя казкі

Мінск : Харвест, 2011. — 96 с.:

Гэтае выданне адкрые чытачам цудоўны свет казак, сярод якіх "Зайчыкі", "Былінка і верабей", "Верабей і мыш", "Ох і залатая табакерка" і інш.

Кніга цудоўна праілюстравана, што робіць яе чытанне больш захапляльным

  • Беларускія народныя казкі

Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. — 155 с.:.

 Найлепшыя з беларускіх народных казак - чарадзейных, пра жывёл, сацыяльна-бытавых - змешчаны ў гэтай кнізе

  • Вольскі, А. Выйшаў зайчык пагуляць : вершы : для дашк. і мал. шк. ўзросту / А. Вольскі ; уклад. Ул. Сіўчыкаў, Р. Шастак ; маст. А. Карповіч. — Мінск : Радыёла-плюс, 2009. — 144 с. : іл.

Вершы, загадкі, лічылкі, сабраныя ў кнізе ў тэматычныя раздзелы.

  • Колас, Я. Другое чытанне для дзяцей беларусаў : апавяданні, вершы, байкі, казкі / Якуб Колас ; прадм. I. М. Саматыі ; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай ; маст. С. I. Чарановіч. — Мінск : Маст. літ, 2007. — 182 с. : іл.

Маючы практычны педагагічны вопыт, Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) добра разумеў ролю роднай мовы ў навучанні дзяцей. Таму невыпадкова першай кнігай будучага народнага пісьменніка стала «Другое чытанне для дзяцей беларусаў».

  • Ігнаценка,Н.А. Як прафесію сабе дзеці выбіралі: вершы

Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. — 32 с.: іл.

Героі кнігі, нягледзячы на свой яшчэ зусім юны ўзрост, ужо задумваюцца над тым, кім яны стануць, калі вырастуць. І "прымяраюць на сябе" розныя прафесіі.

  • Мінскевіч С. Чароўная крыніца, ці Як навучыць дракона чысціць зубы: казка

Мінск : Маст.літ., 2011. — 63 с.: іл.

Займальная чароўная казка Сержа Мінскевіча, якая, несумненна, спадабаецца дзецям і дарослым, цікавая неверагоднымі прыгодамі і яскравамі персанажамі.

  • Шэршань, Г.А. Навошта чалавеку галава. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2008. — 88 с.

У лёгкай для ўспрымання форме аўтар распавядае пра дзейнасць цела чалавека, яго органаў і ix сістэм. Жыццядзейнасць чалавека, фізіялагічныя працэсы раскрываюцца праз апісанне побытавых сітуацый, добра знаёмых дзецям.

  • Мама — сонейка маё... : вершы, песні / уклад. М. А. Маляўка ; іл. А. А. Карповіч. — Мінск : Маст. літ., 2009. — 118 с. : іл.

Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек.  Ад калыскі — і навек.

 Паэты і дзеці называюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай.

У гэтай кнізе сабраны вершы і песні пра маці, маму, матулю — з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах.

Літаратура:                                                                                                                                                                 

1. Кукса , В.М. Колеры вясёлкі. Вучымся гаварыць па-беларуску/ В.М. Кукса.-Мінск: Полымя, 1998                                            2. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускамоўных зносін дашкольнікаў/ Н.С.Старжынская, Дз.М.Дубініна.- Мінск: НМЦэнтр, 2001

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.