Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вывучаем родную мову

Дата: 19 февраля 2019 в 17:36, Обновлено 15 февраля 2023 в 08:20

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з выхаванцамі на беларускай мове

ва ўстанове дашкольнай адукацыі

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса аб адукацыі мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яе заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове.

Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развитие речи и культура речевого общения» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Адукацыйны працэс у групах з рускай мовай навучання арганізуецца на рускай мове. Адзін раз у тыдзень з выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп арганізуюцца заняткі па вывучэнню адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.

Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

На педагагічным савеце нашай установы прынята рашэнне аб правядзенні беларускамоўнага дня кожны чацвер  тыдня. У гэты дзень уся дзейнасць з выхаванцамі арганізуецца на беларускай мове.

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі  прадугледжвае фарміраванне ў выхаванцаў наступных звестак:

  • малая Радзіма (назва горада, пасёлка),
  • народныя і дзяржаўныя святы,
  • сімвалы беларускай дзяржавы,
  •  сімвалы Беларусі, 
  •  славутасці роднага горада, вёскі, сталіцы рэспублікі, сваёй Радзімы,
  •  людзі, якія ўславілі нашу Радзіму: асветнікі, нацыянальныя героі,  дзеячы мастацтва, навукоўцы, касманаўты, спартсмены.

Зносіны выхавальніка з дзецьмі

Выкарыстанне выхавальнікам беларускай мовы падчас рэжымных момантаў, гульнявой дзейнасці дзяцей актывізуе беларускае гутарковае маўленне, садзейнічае развіццю ў дзяцей гатоўнасці ўступаць у зносіны на беларускай мове.

Прадугледжваецца не столькі засваенне вялікай колькасці моўных адзінак, колькі дасягненне пэўнай якасці валодання моўным матэрыялам, якое дазволіць дзіцяці нават пры мінімуме сродкаў (пры наступным нарастанні моўных адзінак у кампетэнцыі дзіцяці) выкарыстоўваць іх натуральна, гнутка і сітуацыйна.

Гульня

Добрымі практыкаваннямі для дзяцей становяцца настольна-друкаваныя ці кампутарныя гульні з паўтараючыміся рэплікамі, калі дзеці ўзаемадзейнічаюць паміж сабой ужо непасрэдна, а не праз дарослага;

разглядванне і апісанне ілюстрацый, чытанне кніг;

гульні-драматызацыі, гульні-эстафеты, гульні тыпу лато, даміно; гульні з мячом; гульні-загадкі; удзел у святах.

Падчас правядзення тэматычнага тыдня “Размаўляем па-беларуску” бацькі разам з дзецьмі вырабілі кніжкі-малышкі на беларускай мове. Выхавальнікі падрыхтавалі аўтарскія дыдактычныя гульні для навучання беларускаму маўленню.

Роднай мова становіцца тады, калі чалавек карыстаецца ёю ў асобасна значных або эмацыянальна яскравых сітуацыях зносін. Напоўніць такімі сітуацыямі выхаванне дзіцяці - задача педагогаў і бацькоў.

Прапануем гульні і практыкаванні, якія можна выкарыстоўваць для заняткаў з дзецьмі дома

Гульні і практыкаванні па тэме "Зімовыя забавы"

https://disk.yandex.ru/i/V-_W1QHva_hzMg

Гульні і практыкаванні па тэме "Жывелы"

https://disk.yandex.ru/i/V-_W1QHva_hzMg

Гульні і практыкаванні па тэме "Адзенне. Абутак "

https://disk.yandex.ru/i/cCoM5mh2ZKZxsQ

Гульні і практыкаванні па тэме "Часткі цела. Прадметы гігіены"

https://disk.yandex.ru/i/6BHBwMIgOFlMAA

Літаратура.

1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для устаноў дашкольнай адукацыі да 2022/ 2023 вучэбнага года

2.  Старжынская Н.С. Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. Мінск, 2000. с. 30 – 57.

3. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі – Мінск, НІА, 2022

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.